А к ц ы я 2 0 0 9 п р а ц я г в а е ц ц а ! Акрамя таго, што законы ды падзаконныя акты часта не заўсёды абгрунтавана абмяжоўваюць нашыя правы, у частцы падводнага палявання - не песцяць нашага брата падводніка і вадаёмы чысціней сваей вадзіцы… Але разам з тым ёсць асобная катэгорыя вадаёмаў – кар'еры… http://i024.radikal.ru/0911/86/513210fd74ef.jpg На здымку: кар'ер Вострава – ці можна быць абыякавым…!? http://s15.radikal.ru/i188/0911/b5/c00f25ed92f7.jpg На здымку: кар'ер Вострава – краявід з боку хвойнага лесу… Як правіла ў кар'ерах амаль няма сур'ёзнай рыбкі, але бачнасць…(!) (па беларускім меркам , зразумела) – прымушае трымаць іх у галаве, як "палочку-выручалочку", адтуліну на пару гадзінак, пасля працоўнага тыдня… Да такіх вадаёмаў і належыць гэты кар'ер. Часамі не меньшае задавальненне атрымліваеш ад нырання (паляваннем часамі цяжка назваць, хіба што для юшкі…) ў чыстай вадзічцы, чым у мутняку і безвынікова. Калі даць волю ўяўленню, мэтанакіравана займацца аднаўленнем рарытэтнай мотатэхнікі, дык гэтак праз 5 – 7 гадкоў можна і пакатацца… http://i056.radikal.ru/0911/3d/c46a718693a5.jpg На здымку: Таццяна Яхімчык, Віталь Яхімчик – на фоне "рарытэта" Не ў кожным заездзе бываюць удалыя "уловы"…, але дадатковыя запчасткі да "рарытэту" знайсці часамі ўдаецца… http://s44.radikal.ru/i103/0911/b2/8a5616b17ff2.jpg На здымку: Дзмітры Кіенка, Васіль Лучко, Генадзь Кіенка Найбольш частым "госцем" вадаёмаў звычайна бываюць пласмасавыя вырабы… http://s44.radikal.ru/i106/0911/33/af56303a93bd.jpg http://s41.radikal.ru/i091/0911/20/01ac6d5d7293.jpg На здымках: Васіль Лучко - "трафеі" кар'ера Вострава Месца ім зразумела не ў вадаёме, а на смеццевай свалцы, за што вялікае дзякуй Віталю Яхімчыку, Васілю Лучко ды іх транспарту… http://i043.radikal.ru/0911/ec/878d594b5d79.jpg http://s60.radikal.ru/i168/0911/e2/684b612231b9.jpg На здымку: "трафеі" кар'ера Вострава гатовыя да "апошняга шляху"… В Я Л І К А Е Д З Я К У Й У Д З Е Л Ь Н І К А М ЗА Р А З У М Е Н Н Е !